Расея перабазуе знішчальнікі на аэрадромы Беларусі


Афіцыйныя Менск і Масква ўзгаднілі пастанову перабазаваць знішчальнікі Расейскай Федэрацыі на аэрадромы Рэспублікі Беларусь. Пра гэта журналістам паведаміў камандуючы вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў Беларусі Алег Дзвігалёў.

«Сёння я атрымаў задачу адпрацаваць пытанні нарошчвання дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі. Планы супольных дзеянняў прадугледжваюць перабазаванне як авіяцыі Беларусі на аэрадромы Расеі, гэтак і авіяцыі РФ на аэрадромы ў Беларусь, – заявіў Алег Дзвігалёў. – Сёння паводле ўзгаднення з расейскім бокам пастанавілі перабазаваць знішчальнікі РФ на нашыя аэрадромы».

Матэрыял “Аб’ектыву” пра дадатковыя расейскія знішчальнікі ў Беларусі:

{movie}На просьбу кіраўніка Беларусі Крэмль размесціць на тэрыторыі нашай краіны 15 расейскіх знішчальнікаў|right|15291{/movie}

Ён распавёў, што зарганізуюць супольнае баявое дзяжурства супрацьпаветранай абароны як на лётнішчах базавання, гэтак і на аператыўных аэрадромах.

Паводле камандуючага, рэалізацыя пастаўленай задачы не нясе асаблівай складанасці і яе выканаюць: «Будуць адпрацаваныя пытанні патрулявання паветранай прасторы Беларусі, пытанні ўзаемадзеяння расейскіх і беларускіх экіпажаў, пытанні перабазавання на новыя аэрадромы, а таксама ў цэлым засваенне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь».

МЛ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў