Як цалуюцца незнаёмцы? За два дні пацікавіліся больш за 24 млн людзей


Першы пацалунак паміж закаханымі – гэта заўсёды чароўна і, пэўна, крыху сарамліва. А як жа гэта – пацалавацца з зусім незнаёмаю асобай перад відэакамераю?



Рэжысёрка Татыя Піліева (Tatia Pilieva) з Лос-Анджэлесу зняла ролік, у якім 20 незнаёмцаў мусілі ўпершыню пацалавацца адно з адным. Пары знаёмяцца на вачах у гледача. У кожнага свая рэакцыя на тое, што адбываецца: хтосьці смяецца, нехта спрабуе пагаварыць, каб зняць напружанне. Пасля гэтага пары цалуюцца, прычым кожны пацалунак – асаблівы і не падобны да іншых. Дзякуючы гэтаму ролік напоўнены супярэчлівымі эмоцыямі – палкасцю і сорамам, збянтэжанасцю, жарсцю і г. д.

{movie}Ролік “Першы пацалунак”|right|15286{/movie}

Рэжысёрка падзялілася, што не спыняла герояў, бо хацела, каб усё адбывалася «само сабою». Пасля пацалунку героі таксама паводзяцца па-рознаму – некалькі параў абдымаюцца, а хтосьці нават пастанаўляе працягнуць зносіны і пасля праекту.



Чорна-белы ролік імгненна стаў вірусным і папулярным у інтэрнэце. За два дні яго праглядзелі больш за 24 млн разоў. Высветлілася, што фільм – гэта рэкламная кампанія новай калекцыі адзення брэнду «Wren Studio», а сярод незнаёмцаў апынуліся шмат якія прафесійныя акторы ды музыкі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў