Гаспадар 11-кілаграмовага ката пароды персідскі коларпойнт гаворыць, што і раней іхны гадаванец паводзіў сябе агрэсіўна. У ноч з 8 на 9 сакавіка кот на мянушку Люкс напаў на 7-месячнае дзіцё, пасля чаго гаспадары былі вымушаныя звярнуцца ў паліцыю. Са згоды сям’і апублікаваны запіс звароту да службы 911.
{movie}Кот узяў у закладнікі сям’ю. Званок у 911|right|15284{/movie}
Тэрыса Баркер і Лі Палмэр вымушаныя былі разам з дзіцём хавацца ў спальні да прыезду паліцыі. Паліцыянтам удалося злавіць Люкса і змясціць у клетку. Уладальнікі ката гавораць, што апасаюцца новых нападаў, таму будуць вымушаныя аддаць Люкса ў прытулак.
МЛ, belsat.eu