Журналіста Змітра Галко прынялі за тэрарыста


Карэспандэнта рэсурсу “Новы Час” затрымалі паводле падазрэння ў тэрарыстычнай дзейнасці на чыгуначным вакзале ў Данецку, дзе ён здымаў ложак у пакоі адпачынку. Працаўнікі СБУ знайшлі там выбухоўку.

Паводле карэспандэнта “Нашага Часу” Змітра Галка, у пакоі з ім ночыў яшчэ адзін чалавек, расеец: “Ён не называў сябе, і ўвогуле вельмі неахвотна адказваў на пытанні. Хіба што пацвердзіў маю здагадку, што ён з Расеі. Ну, гэта было цалкам відавочна. Як ні кпілі з азначэння “выразны расейскі акцэнт”, вельмі частага ў навінах перыяду супрацьстаяння на Майдане, гэты акцэнт вылічваецца на раз-два. Магчыма, дзе-небудзь у асяродку расейскамоўнай інтэлігенцыі ў Кіеве змаглі выціснуць з сябе па кроплі ўкраінскую артыкуляцыю і фанетыку, а ў Данецку, напрыклад, мяне самога кожны суразмоўца беспамылкова ідэнтыфікаваў як чужога. На жаль, першай думкаю заўсёды было, што я прыехаў з Расеі”.

У выніку супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны папрасілі ў журналіста прабачэння і адпусцілі. Цяпер невядомы расеец застаецца адзіным падазраваным.

ДР, паводле “Новы Час”

Стужка навінаў