Януковіч: Дарагія суайчыннікі! Я жывы!


https://youtu.be/VQTSv6oA6w0

Януковіч заявіў, што Украіна ўз’яднаецца, ён вернецца ў Кіеў,а цяперашняя “ўлада ўзурпатараў” вінаватая ў крызісе. Пасля кароткага выступу Януковіч пакінуў трыбуну і не стаў адказваць на пытанні журналістаў.

{movie}Выступ Януковіча: Дарагія суайчыннікі! Я жывы! (поўная версія)|right|15266{/movie}

12:15
Януковіч сцвярджае, што застаецца легітымным прэзідэнтам. І зноў паўтарыў, што ён – жывы, і цвердзіць, што “нікуды не ўцякаў”.

12:12 Да трыбуны выйшаў Януковіч. Звяртаецца да суайчыннікаў: “Хацеў бы сказаць, што я жывы, хоць не магу сказаць, што адчуваю сябе добра”.

11:59 На прэс-канферэнцыю да Януковіча прыйшлі некалькі дзясяткаў журналістаў. Януковіч будзе выступаць з трыбуны на фоне ўкраінскіх сцягоў.

Чакалася, што Януковіч заявіць пра сваё стаўленне да рэферэндуму ў Крыме, аднак гэтага не адбылося.

Рэферэндум пра будучы статус Аўтаномнай Рэспублікі Крым прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам паўвостраву прапануюць вызначыцца, грамадзянамі якой краіны яны збіраюцца далей быць – Украіны ці Расеі. Новыя ўкраінскія ўлады і большасць замежных краінаў лічаць рэферэндум незаконным і вінавацяць Крэмль у імкненні анексаваць Крым.

Планаваны рэферэндум пра статус Крыму асудзілі не толькі ўлады Украіны, але і міжнародная супольнасць. Рада Бяспекі ААН, за выключэннем Расеі, не прызнае законнасці рэферэндуму, бо пытанне аб далучэнні паўвостраву да Расеі мела б вырашацца ўсімі грамадзянамі Украіны, а не толькі жыхарамі Крыму.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары