Лідар «Без білета»: Гурт цалкам скаціўся ў поп-музыку


Былыя ўладальнікі «Рок-кароны» прэзентавалі кружэлку «Мора».



Прэзентацыя песень з новага альбома «Мора», які выйдзе толькі 20 сакавіка – менавіта так гурт «Без білета» вырашыў павіншаваць беларусак з 8 сакавіка і ў гэты дзень правёў адразу 2 канцэрты ў Менску. Новыя песні атрымаліся лёгкімі і па-вясноваму цёплымі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|15255{/movie}

ВІТАЛЬ АРТЫСТ, ЛІДАР ГУРТА «БЕЗ БІЛЕТА»:

«Вельмі хацелася напісаць добрых песен. І, здаецца, яны атрымаліся проста здораўскія. Варта адзначыць, што «Без білета» цалкам скаціўся ў поп-музыку. Гэта выдатны прадстаўнік і інтэлектуальнай і інітэлегентнай поп-культуры. Я б сказаў, што гэта рэтра-дыска альбом».

Альбом прысвечаны сябрам, якія ўмеюць весяліцца і танчыць, і такіх сабралася поўная заля. Некаторыя прыйшлі на абодва канцэрты.

Альбом «Мора» стаў ўжо шостым альбомам. Папярэдні, пад назвай «Зорка», стаў лідарам продажаў у гурта. Музыкі спадзяюцца, што новая кружэлка заваюе яшчэ большую папулярнасць.

Іншыя навіны: у Гомлі пачаліся курсы «Мова +». «Neuro Dubel» адыгралі канцэрт у дзень народзінаў «самага галоўнага мужыка». У Парыжы паказалі асноўныя трэнды ў майстэрстве татуажу.

Вольга Чайчыц, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў