Крым: Выкрадзены камандзір вярнуўся і здаў захопнікам гарнізон


Раней выкрадзены камандзір аўтамабільнага батальёну ў Бахчысараі Уладзімір Садоўнік здаў вайсковую частку расейскім інтэрвентам.



Пра гэта паведаміў кіраўнік медыяцэнтру Мінабароны Крыму Уладзіслаў Селязнёў.

«Разам з групаю ўзброеных прадстаўнікоў самаабароны Крыму, якіх, паводле інфармацыі крыніцаў, узначальвае палкоўнік РФ Макагонаў, на тэрыторыю аўтамабільнага батальёну ВМС Украіны ў Бахчысараі прыбыў і зніклы напярэдадні камандзір Аўтабату Уладзімір Садоўнік», – падаў Селязнёў.

Прыбылыя прадстаўнікі самаабароны Крыму, выканаўшы некалькі стрэлаў у паветра, уварваліся на тэрыторыю аўтабатальёну.

«Пастроіўшы ў шэрагі асабісты склад даручанага яму гарнізону, Садоўнік заявіў: «Хто са мною – крок наперад». З шэрагу выйшла пэўная колькасць вайскоўцаў. У шэрагу засталіся ўсе афіцэры і кантрактнікі, дасланыя з рэгіёнаў Украіны. Пасля гэтага Садоўнік заявіў, што тыя, хто не з ім, могуць пакінуць тэрыторыю гарнізону», – дадаў Селязнёў.

Пасля гэтага на пляцы гарнізону спусцілі сцяг Украіны, а яго месца заняў сцяг Расеі.

Цяпер Садоўнікаў і тыя вайскоўцы, якія далучыліся да яго, запраўляюць тэхніку палівам, загружаюць радыёстанцыі, іншае вайсковае абсталяванне і плануюць з’ехаць з вайсковага аб’екту.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў