Херсон: расейскія вайскоўцы мініруюць палі ўздоўж мяжы з Крымам


Паміж Крымам і Херсонскай вобласцю ўжо цяпер амаль дзяржаўная мяжа.

Украінскія вайскоўцы сцягваюць туды ваенную тэхніку. Пакуль гэта называецца вучэннямі, што праходзяць у беспасярэдняй блізкасці да перашыйку, які злучае Крым з паўднёвымі рэгіёнамі. Акрэсленых тэрмінаў канца вучэнняў украінскага войска няма. Нягледзячы на акупацыю расейскаю арміяй украінскіх гарнізонаў усяго Крыму і рэгулярныя правакацыі і дыверсіі з боку расейскіх вайскоўцаў, Міністэрства абароны Украіны дадатковую тэхніку і гарнізоны канцэнтруе на мяжы з Крымам. На сепаратысцкую паўвыспу Кіеў войскаў пакуль не перакідае. Цяпер нешматлікія паводле колькасці вайскоўцаў украінскія гарнізоны ў Крыме застаюцца сам-насам з расейскаю арміяй і апошнім дзяржаўным інстытутам у Крыме, які падпарадкоўваецца Кіеву.

{movie}Херсон: расейскія вайскоўцы мініруюць палі ўздоўж мяжы з Крымам|right|15249{/movie}

Паводле неафіцыйных звестак, у Херсонскай вобласці Украіны расейскія вайскоўцы мініруюць палі ўздоўж мяжы з Крымам. У бок паўвыспы накіроўваецца ракетны крэйсер «Масква». Чакаецца высадка новага расейскага дэсанту. У адказ суседзі Украіны – Румынія і Балгарыя – разам са Злучанымі Штатамі сёння распачалі вучэнні ў Чорным моры ў беспасярэдняй блізасці ад дзяржаўных межаў Украіны. Імавернасць сілавога развіцця Крымскага крызісу застаецца вельмі высокаю. Колькасць расейскіх вайскоўцаў у Крыме з дазволеных двухбаковымі пагадненнямі 11 тыс. асобаў ужо пераврасла 30 тыс. і ўсцяж павялічваецца.

Расейскія вайскоўцы накіроўваюць у бок Крыму ўсе больш зброі, у тым ліку ракетныя сістэмы «Град». Украінская армія пакуль можа адказаць толькі старою савецкаю тэхнікаю.

Аркадзь Несяцрэнка, belsat.eu

Стужка навінаў