Маска для сну – як выспацца за 2 гадзіны


Польская фірма анансавала прыладу для салодкіх сноў пад назваю «NeuroOn». Адмысловая маска з убудаванаю электронікаю дазваляе выспацца за 2–3 гадзіны. Прынцып дзеяння заснаваны на тым, што начны дэвайс збірае біялагічныя звесткі, такія, як мазгавая дзейнасць і рух вочных яблыкаў.

Інфармацыя перадаецца на смартфон, дзе апрацоўвацца з дапамогаю адмысловай праграмы. У выніку атрымліваецца гэтак званая «мапа сну», з дапамогаю якой уладальнік можа разлічыць працягласць начнога адпачынку. Першая партыя масак для сну «NeuroOn» трапіць у продаж ужо ў траўні, кошт прылады складзе $ 225.

{movie}Dэвайс: Маска для сну – як выспацца за 2 гадзіны|right|15251{/movie}

«Dэвайс» глядзіце кожны панядзелак і пятніцу а 19:50 у жывым эфіры, а таксама ў архіве перадачаў.

Іншыя тэмы праграмы «Dэвайс»: найбуйнейшая выстава інфармацыйных тэхналогіяў, прылада для ўсвядомленых сноў, модульны разумны гадзіннік, бранзалет з гукамі.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў