Язык заплятаецца, постаць хістаецца – на мітынгу за далучэнне Крыму да Расеі (відэа)




Дзяўчына з маладзёнам, што заўзята махалі расейскім трыкалорам на Чырвонай плошчы ў Маскве на акцыі за далучэнне Крыму да Расеі, не маглі ўцямна патлумачыць, за што яны мітынгуюць.

Хлопец мусіў падтрымліваць дзяўчыну, бо яе ўвесь час хіліла ў розныя бакі. Калі ў іх запыталі, чаму яны прыйшлі на мітынг, тыя змаглі толькі адказаць: «Мы за Крым».
{movie}Язык заплятаецца, постаць хістаецца – на мітынгу за далучэнне Крыму да Расеі|right|15247{/movie}
«Няхай жыве Крым. Няхай жыве Украіна, – сказала дзяўчына, язык якой заплятаўся. – У нас было шмат – Узбекістан, Таджыкістан…»

Відэа з акцыі на Чырвонай плошчы змясціла на сваім акаўнце «Youtube» «Комсомольская правда в Украіне».

На іншым відэа, выкладзеным нядаўна у інтэрнэт, бачна, як правакатары, верагодна з Расеі, усталёўваюць на адным з будынкаў у Луганску расейскі сцяг ды хваляцца зброяю. Асцярожна, нецэнзурная лексіка.
{movie}Правакатары ў Луганску ўсталёўваюць расейскі сцяг|right|15248{/movie}
МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары