Амерыканскі гурт 20 гадоў спявае песню пра начны вакзал у Горадні


Песня «Горадня ў святле месяца» («Grodno in the moonlight») распавядае пра горад пачатку 1990-ых.

Песня ўпершыню з’явілася ў рэпертуары гурта «Those Darn Accordions» у 1994 годзе. Герой тэксту аказваецца ўначы на гарадзенскім чыгуначным вакзале. Ён выходзіць на перон, каб пачакаць, пакуль у цягніка «Рыга-Берлін» мяняюць колы. Герой сустракае бабульку, што прадае сасіскі, і мужыка, у якога можна набыць расейскую гарэлку за $ 1. Вакаліст спявае таксама пра тое, што сярод задымленых калідораў вакзалу няпроста знайсці прыбіральню, за якую трэба заплаціць 10 рублёў, пасля чаго можна спазніцца на цягнік.

{movie}«Grodno in the moonlight»|right|15246{/movie}

Гурт «Those Darn Accordions» – з Сан-Францыска. Выканаўцы граюць на акардэоне музыку любых кірункаў: ад року і фанку да полькі – і абяцаюць слухачам назаўсёды разбурыць іхныя стэрэатыпы адносна гэтага інструменту.

АК, паводле t-styl.info

Стужка навінаў