У Берасці з’явіўся надзіманы СССР-шапіто (фотафакт)


Шоу-шапіто прывезла з сабой у Берасце батут для дзяцей, на якім вялікі літарамі напісана СССР.

Самае дзіўнае, што ні на адной афішы не зазначылі, з якога менавіта расейскага гораду прыехала гэтае шоу. Паводле нумароў цыркавых аўтаў можна даведацца, што гэта Ніжагародская вобласць.

Сам батут дрэнна замацаваны, але на ім месціцца аб’ява, што ўсю адказнасць за бяспеку дзяцей нясуць бацькі.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (Фота)

Глядзі таксама
Каментары