Украінскім вайскоўцам выставілі чарговы ўльтыматум


Кіраўнік крымскага медыяцэнтру Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селезнеў паведаміў, што расейскія вайскоўцы прапаноўваюць украінскім марскім пехацінцам у Керчы перайсці на бок Расеі: «Украінскім вайсковым маракам прапанавалі грашовае ўтрыманне паводле стандартаў РФ ды іншыя прэферэнцыі».

Паводле прадстаўніка ўкраінскага Мінабароны, такую прапанову зрабіў асабіста начальнік берагавых войскаў Чарнаморскага флоту Расеі генерал-маёр Аляксандр Вострыкаў. Калі марпехі не пагодзяцца, ім пагражаюць «сілавым уздзеяннем». Украінскім вайскоўцам далі час «падумаць» да 16 сакавіка.

Ранейшыя ўльтыматумы расейскіх вайскоўцаў з патрабаваннем скласці зброю не прыносілі плёну – украінскія вайсковыя часткі адмаўляюцца пераходзіць на бок цяперашніх уладаў Крыму ці Расеі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў