Як у маленькім родзіцца вялікі талент. Пацешнае відэа


Ролік, выкладзены яшчэ летась у сеціва, зрабіўся вірусным у ЗША, трапіў у найбуйнейшыя амерыканскія медыі ды збірае мільёны праглядаў.

Галоўная гераіня відэа – маленькая дзяўчынка – заваявала сэрцы амерыканскіх тэлегледачоў сваёй незвычайнаю імправізацыяй.

{movie}Як маленькая дзяўчынка “дырыжуе” хорам|right|15235{/movie}

Дзіця, якое маці ўзяла на рэпетыцыю хору ў баптысцкай царкве ў сталіцы Кыргызстану Бішкеку, гэтак праніклася музыкаю, што самая пачала пацешна дырыжаваць.

«Нягледзячы на ейны ўзрост, яна дырыжуе з запалам і драматызмам, якія вы, магчыма, ніколі і не бачылі», – напісала амерыканская старонка Huffingtonpost.com.

«Яна выглядае так, быццам сапраўды ведае, што робіць», – каментуюць інтэрнаўты.

МЯ, belsat.eu, паводле kloop.kg

Стужка навінаў