Пяць краінаў, дзе лепш не быць жанчынаю. А ці лёгка кабетам у Беларусі?



Больш за мільярд жанчын у свеце зазнаюць гвалт, агрэсію і дыскрымінацыю, падае Сусветная арганізацыя здароўя.

Беларускі глабальны інтэрнэт-часопіс «Ідэя» зрабіў падбор краінаў, дзе прадстаўніцам жаночага полу, паводле крыніцы, «лепш не нараджацца».

Першае месца ў гэтым спісе займае Індыя, у якой, паводле звестак з 2011 года, жанчын на 37 млн менш, чымся мужчынаў. Шмат якія сем’і ўспрымаюць нараджэнне дачкі як пракляцце, таму ідуць на нелегальнае выдаленне жаночых эмбрыёнаў. Прыблізна 70 % жанчын стаюцца ахвярамі сямейнага гвалту, прыблізна 100 млн кабет становяцца таварамі для гандлю, амаль палову дзяўчат прымушаюць да шлюбу няпоўнагадовымі.

Другое месца ў спісе – Пакістан, дзе дасюль практыкуюць групавое згвалтаванне і «ганаровае забойства» жанчын, каб змыць з родзічаў ганьбу, калі жанчыну нехта згвалтаваў альбо калі кабета неадпаведна апранаецца. Штогод здзяйсняецца прыблізна 1000 ганаровых забойстваў. Толькі 36 % кабет у Пакістане хадзілі ў школу, а амаль 90 % – ахвяры хатняга гвалту.

Самалі. Згодна з «Human Rights Watch», за 6 месяцаў 2013 года ўзровень фізічнага і сексуальнага гвалту сягнуў тут страшнага памеру. UNICEF сведчыць, што траціна згвалтаваных – гэта дзеці. 95 % дзяўчатак ад 4 да 11 гадоў праходзяць праз жаночае абразанне, якое часам даводзіць да смерці. Сапраўднае выпрабаванне для кабет тут – цяжарнасць, бо праз антысанітарыю і неадэкватныя медычныя паслугі шмат жанчын паміраюць пры родах.

У Егіпце існуюць цэлыя вёскі, дзе асноўны занятак – гандаль людзьмі, звычайна жанчынамі, якіх змушаюць да шлюбу. Рапарт ААН з красавіка 2013 года сведчыць, што 99,3 % кабет прайшлі праз фізічны ці сексуальны гвалт, а шмат хто з іх – і праз абразанне.

У Афганістане, дзе грамадства жыве паводле законаў шарыяту, жанчыны жывуць у сярэднім толькі 45 гадоў. Толькі 2 % кабет маюць ідэнтыфікацыйныя дакументы, 85 % не маюць ніякай адукацыі. Прычына – нізкі ўзровень бяспекі, бо па дарозе да школы дзяўчат могуць выкрасці. Удоваў у Афганістане пазбавілі ўсялякіх правоў. Шмат хто з іх, каб выжыць, вымушаны гандляваць сабою на вуліцах.

Ці ўтульна пачуваюцца жанчыны ў Беларусі і што пра гэта думаюць мужчыны, запыталі незалежныя карэспандэнты выдання «Белорусский журнал». {movie}Ці жанчына – гэта толькі маці і кухарка?|right|15233{/movie}

На думку беларусаў, жыццё сучаснай жанчыны арганізуецца вакол мужчыны. Яна мусіць нараджаць дзяцей, гадаваць іх і выхоўваць, гатаваць мужу і г.д. Асабістыя чалавечыя памкненні жанчыны – рэч другасная, мяркуе шмат хто і сярод самых жанчын.
{movie}Збіццё жанчыны падчас Плошчы-2010|right|15231{/movie}
Неаднаразова кабеты ў Беларусі станавіліся таксама аб’ектамі агрэсіі з боку тых, хто мусіць ахоўваць парадак. Варта ўзгадаць тут жорсткае збіццё жанчын на Плошчы-2010 ці ўдар у твар Святлане Завадскай ад спецназаўца.
{movie}Сілавікі б’юць і лаюцца матамі, у тым ліку на дзяўчатаў і сталых жанчынаў|right|15232{/movie}
Прадстаўніца ўладаў, старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, заявіла пра жанчын у палітычных акцыях: «Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шнырылі». Гэтая заява чыноўніцы шакавала камітэт ААН. Дасюль ніхто з чальцоў беларускага ўраду не паставіўся крытычна да гэтага выразу.
{movie}Спецназавец ударыў Святлану Завадскую ў твар|right|15234{/movie}
МЯ, belsat.eu, паводле ideaby.org



Глядзі таксама
Каментары