«І годна, і модна». Паказалі калекцыю беларускага нацыянальнага адзення (фота)


Дзяўчаты-мадэлі прадэманстравалі нацыянальныя строі на адкрыцці выставы «Дарога, выбраная лёсам» у Нацыянальным гістарычным музеі.

Адзін з арганізатараў выставы – прадпрыемства «Скарбніца», працаўнікі якога займаюцца вывучэннем, адраджэннем і прапагандаю беларускіх народных традыцыяў у галіне матэрыяльнай культуры. Цягам 38 гадоў «Скарбніца» ідзе сваёй унікальнаю дарогаю: штогод збірае ў экспедыцыях па розных рэгіёнах краіны этнаграфічныя матэрыялы, аналізуе інфармацыю і дзякуючы вытворчай базе выпускае вырабы ў традыцыях беларускіх народных рамёстваў.

{movie}”Этнасуполка”. Відэафрагмент адкрыцця выставы “Дарога, выбраная лёсам” |right|15230{/movie}

На выставе паказаныя наступныя групы экспанатаў: рэканструкцыі народных строяў; стылізаваныя касцюмы; традыцыйныя тэкстыльныя вырабы, створаныя на ручных ткацкіх станках; саламяная пластыка; пано, выкананыя ў розных тэхніках; сувенірная і падарункавая прадукцыя.

Сапраўднаю разынкаю падчас адкрыцця выставы стаўся паказ калекцыі адзення пры падтрыманні мадэльнага агенцтва «Студыя Тамара» ды фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў «Этнасуполка».

Выстава працягнецца да 16 сакавіка.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў