Лемур з Лонданскага заапарку зрабіў «сэлфі» на скрадзеную фотакамеру


У Лонданскім заапарку 12-гадовы самец лемура на мянушку Бэкілі (Bekily) выхапіў у наведніка камеру.

Бэкілі зрабіў некалькі выпадковых фотаздымкаў, у тым ліку і свой аўтапартрэт. Інтэрнаўты жартуюць, што лемур натхніўся прыкладам амерыканскай тэлевядоўцы Элен ДэДжэнэрэс, якая зрабіла фота ў кампаніі знакамітасцяў на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» і пабіла ўсе рэкорды ў колькасці рэпостаў у «Тўітэры». Здымак Элен паспеў сабраць больш за мільён рэтўітаў усяго за 45 хвілінаў.

АК, паводле reuters.com

Стужка навінаў