Расейскія вайскоўцы штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы


Сёння агрэсіўна настроеныя расейскія вайскоўцы штурмам захапілі аддзел ўкраінскай памежнай службы «Шчолкіна» ў Крыме і, пагражаючы, выгналі сем’і памежнікаў на вуліцу.

Сёння агрэсіўна настроеныя расейскія вайскоўцы штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы «Шчолкіна» ў Крыме і, пагражаючы, выгналі сем’і памежнікаў на двор.

Пра гэта агенцтву «УНІАН» паведамілі ў Аддзеле ў пытаннях узаемадзеяння з медыямі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Узброеныя расейскія спецназаўцы ўварваліся ў падраздзяленне сёння ўначы. Падчас нападу яны збілі старэйшага змены пагранічных нарадаў, які быў на дзяжурстве і спрабаваў супраціўляцца, і захапілі пакой захоўвання зброі, паведамілі ў памежным ведамстве.

«Працягваючы бясчынствы, нападнікі ўварваліся і ў кватэры, дзе жывуць сем’і памежнікаў», – гаворыцца ў паведамленні. Узброеныя агрэсары адабралі мабільныя тэлефоны ў начальніка аддзелу памежнай службы, ягонай жонкі ды афіцэраў. Пагражаючы зброяй, яны загадалі ўсім сабраць рэчы і пакінуць тэрыторыю аддзелу. У цяперашні час падраздзяленне захопленае расейскімі вайскоўцамі.

Учора ўвечары расейцы штурмавалі камандны пункт тактычнай групы «Крым», аднак яго ўдалося адстаяць.

АК, паводле unian.net

Стужка навінаў