У Севастопалі штурмавалі камандны пункт тактычнай групы «Крым»


У пятніцу ўвечары браму каманднага пункту тактычнай групы «Крым» Паветраных Сілаў УС Украіны пратаранілі КамАЗам.
У Севастопалі расейскія салдаты штурмавалі ўкраінскую вайсковую частку А2355. Ім удалося трапіць на тэрыторыю запаснога каманднага пункта тактычнай групы «Крым». Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс- Украіна» памочнік дзяжурнага часткі. Паводле яго, расейскія ваенныя армейскім КамАЗам прабілі вароты вайсковай часткі , захапілі найбліжэйшы домік, і пачалі прарываюцца да каманднага пункта.
На тэрыторыі часткі знаходзяцца каля 100 украінскіх вайскоўцаў , аб колькасці нападнікаў суразмоўца агенцтва не паведаміў. У сваю чаргу, у Міністэрстве абароны Украіны распавялі, што на 20:00 мясцовага часу каля 20 чалавек штурмамавлі камандны пункт тактычнай групы “Крым” Паветраных Сіл Украіны.
Сярод групы нападнікаў – “казакі”, а таксама мясцовыя радыкалы з бітамі, якія кідаюць светлашумавыя гранаты. Асабісты склад вайсковай часткі забарыкадаваўся ў адной з казармаў. Камандзір і зампаліт выйшлі на перамовы з нападнікамі. Падчас штурму сур’ёзна пацярпелі трое журналістаў.
У Казачай бухце Севастопаля з вялікага дэсантнага карабля Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі дэсантаваліся 15 Камазаў з расейскімі вайскоўцамі.
АК, паводле pravda.com.ua, unian.net, hromadske tv
Стужка навінаў