Крымскія татары: Расея дабярэцца і да беларусаў


Сітуацыя ў Крыме абвастраецца. Уцекачы з паўвыспы накіроўваюцца ў Кіеў і заходнія рэгіёны Украіны. Аднак ужо цяпер Кіеў кантралюе сітуацыю ў Крыме толькі фармальна – у сталіцы Украіны выпісалі ордар на арышт прэм’ера і спікера Вярхоўнай Рады Крыму.

У грамадзе карэнных жыхароў Крыму – крымскіх татараў – кажуць, што баяцца не за сябе, а за свае сем’і. І збіраюцца байкатаваць будучы рэферэндум. У выпадку агрэсіі з боку Расеі кажуць, што гатовыя ўзяцца за зброю.

{movie}Крымскія татары: Расея дабярэцца і да беларусаў|right|15216{/movie}

«Пуціна спарадзіла Еўропа. Адольф Пуцін блізка. Хутка ён дабярэцца і да беларусаў, і да казахаў, і да ўсёй постсавецкай прасторы», – кажа Эдэм Дудакаў, мясцовы жыхар.

Больш – у відэаматэрыяле Аркадзя Несцярэнкі.

Стужка навінаў