Дызайнера з Чачэніі зацягнуў модны свет Беларусі


Сёння мы завітаем да дызайнера Апці Эзіева, стваральніка брутальных і адначасова гламурных вобразаў. Сам Апці лічыць сябе інтэлектуальным авангардыстам і ніколі не выстаўляе на продаж рэчаў, якіх бы не надзеў сам.

Лёс Апці сугучны з сённяшнімі навіновымі падзеямі. Калісьці, як у Чачэнію ўвайшлі расейскія войскі, сям’я хлопца пераехала ў Беларусь. З’ехаць адсюль малады дызайнер ужо не змог – як бы дзіўна гэта ні прагучала, зацягнуў наш модны свет. Апці скончыў швейны каледж і ўвайшоў у ТОП-10 беларускіх мадэльераў. Неўзабаве ўзнік і ягоны брэнд, і ягоны фірмовы стыль.
{movie}Аглядаў падзеяў культуры|right|15217{/movie}
«Выглядаю я, можа, такім парцалянавым, грубым чалавекам. Унутры ж я эмацыйны і пазітыўны. Аднак у сваіх вырабах я выкарыстоўваю толькі грубыя тканіны – драп, скуру, грубы джынс. Я раблю скураныя бранзалеты, вялікія грубыя заплечнікі. Я спрабую рабіць крок наперад, здзіўляць дарослых людзей, здзіўляць моладзь. Ёсць, напрыклад, моладзь, якая не скараецца палітыцы сваіх бацькоў, а выбірае штосьці новае», – гаворыць Сам Апці Эзіеў пра свае рэчы.

У Еўропе, кажа Апці, ягонае адзенне разыходзіцца хутчэй, бо там людзі не баяцца выглядаць інакш, здзіўляючы саміх сябе. Сёння дызайнер адчыняе шоу-рум у салоне свайго сябра – цырульніка Андрэя Пратапопава. Хлопцы плануюць разам змяняць людзей, каб ад іх выходзілі людзі, якія выглядаюць цалкам па-новаму.

Іншыя тэмы: Вечар з Рыгорам Барадуліным – у песнях Змітра Вайцюшкевіча – прайшоў на «Арт-сядзібе». У галерэі «Ў» адкрылася выстава – праект Канстанціна Селіханава «Логасы». У клубе «Grafiti» прайшоў канцэрт «Маланка Аркестра», прысвечаны стыхіям.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

https://youtu.be/G5XrmjOaB-k

Глядзі таксама
Каментары