Украінскі вайсковец з Алушты: Мы не маем нават бронекамізэлек


«Белсат» у наўпроставым эфіры звязаўся са службоўцам асобнай радыёлакацыйнай роты з крымскага гораду Алушта.

Паводле суразмоўцы, абстаноўка ў Алушце (паўднёвы бераг Крыму) спакойная. Расейскіх вайскоўцаў побач няма. У вайсковай частцы – каля 30 байцоў, і яны не ў стане цалкам кантраляваць яе тэрыторыю, якая складае 50 га.

Ніякіх загадаў з Кіева не паступае. «Будзем трымацца далей, але сілаў і сродкаў недастаткова. Гэта віна ўраду, пачынаючы з 2000 года, які занядбаў войска да таго стану, што ў падраздзяленнях няма нават бронекамізэлек», – гаворыць вайсковец. Паводле яго, баявой тэхнікі ў гарнізоне няма. «Ёсць 50 га зямлі, 30 асобаў і звычайная стралковая зброя. Ні касак, ні гранатамётаў, ні гранатаў, ні кулямётаў».

Суразмоўца запэўніў, што ён і ягоныя калегі не збіраюцца нікуды з’язджаць, бо «прысягалі Украіне».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

{movie}Украінскі вайсковец з Алушты: Мы не маем нават бронекамізэлек|right|15214{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў