Мясніковіч загадаў да ЧС па хакеі пачысціць... фермы і мехдвары


Да 10 сакавіка маюць паўстаць штабы па навядзенні парадку ў населеных пунктах і сельскагаспадарчых арганізацыях.

Да 10 сакавіка маюць паўстаць штабы для навядзення парадку ў населеных пунктах і сельскагаспадарчых арганізацыях.

Такое распараджэнне выдаў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА. Падстава – Год гасціннасці і даручэнне Аляксандра Лукашэнкі актывізаваць работу для заканчэння падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі.

Мясніковіч загадаў стварыць штабы на ўсіх тэрытарыяльных узроўнях – ад сельсаветаў да сталіцы. Да 20 сакавіка трэба прыбраць сметнішчы побач з пляцоўкамі для кантэйнераў, дарогамі ды на могілках. Цягам сакавіка і красавіка беларусаў чакаюць суботнікі. Апроч гэтага, прэм’ер-міністр даручыў пачысціць салоны таксовак, маршрутак, аўтобусаў і цягнікоў.

За вынік адказваюць намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны доктар Ігара Гаеўскі – і персанальна – міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко, а таксама старшыні аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў