Сёння ў Сочы адкрыццё Паралімпійскіх гульняў


Гэта адзінаццатыя Паралімпійскія гульні ў гісторыі.

У спаборніцтвах возьмуць удзел 700 атлетаў з 45 краінаў – а гэта самая вялікая колькасць краінаў-удзельніц за ўсю гісторыю паралімпійскага руху. Спартоўцы возьмуць удзел у гульнях на 72 камплекты ўзнагародаў у пяці відах спорту.



Ад Беларусі ў Сочы паедуць 10 паралімпійскіх атлетаў. Пяць жанчын і пяць мужчынаў пазмагаюцца за ўзнагароды ў біятлоне і лыжных гонках. Сярод іншага, у склад каманды ўвайшлі трохразовая паралімпійская чэмпіёнка ў зімовых дысцыплінах Людміла Волчак, пераможца і шматразовы прызёр гульняў Ядвіга Скарабагатава, біятланістка Ларыса Варона і Васіль Шапцябой. Да каманды далучыліся і маладыя таленавітыя спартоўцы.

У адказ на дзеянні Расеі ў Крыме ад удзелу ў гульнях адмовілася Францыя. Таксама байкот Паралімпійскім гульням абвесцілі ўрады Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, ЗША і Нарвегіі. Чакаецца, што на адкрыццё гульняў прыедзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў