«Нахабны крадзеж». Прыбарскі сельсавет хоча адабраць у цыганкі дваіх дзяцей


Шматдзетная цыганка Любоў Макарава жыве ў вёсцы Прыбар. Яна выгадавала пяцёх дзяцей, але цяпер чыноўнікі хочуць адабраць дваіх малодшых – 8-гадовага Рому і 10-гадовую Раду. Непісьменнай жанчыне паставілі ў віну халодную хату, антысанітарыю і жабрацтва. Любоў Макарава ў роспачы і не разумее, за што хочуць забраць дзяцей. За шматдзетную маці заступілася мясцовая цыганская грамада і гомельскія праваабаронцы.

Цалкам праграма «Рэпартэр» выходзіць кожны чацвер а 20:30. Яе можна паглядзець у онлайн-трансляцыі, а таксама ў архіве праграмаў на сайце каналу «Белсат».

{movie}Прыбарскі сельсавет хоча адабраць у цыганкі дваіх дзяцей|right|15209{/movie}

«Я ведаю гэтую сям’ю асабіста. Любоў выгадавала пяцёх дзяцей асабіста, нармальнымі, не хворымі. І гэтыя дзеці, якіх у яе хочуць адабраць, насамрэч дагледжаныя. Я ніколі не бачыла іх у бруднай вопраткі. А тое, што яна цяпер перабывае ў такіх сумных умовах, гэта таму, што ў яе згарэла прыватнае жытло і яна пайшла да маці, а там жыве шмат людзей. І хто пакідае смецце пасля сабе, мы не ведаем, таму нельга абвінаваціць, што гэта робіць менавіта яна. Я лічу, што небяспекі для дзяцей няма, а калі яны трапяць у інтэрнат, там можа быць пагроза для іхнага псіхічнага здароўя», – кажа праваабаронца Марыя Багдановіч.

Ці мае рацыю Прыбарскі сельсавет і мясцовыя ўлады ды ці атрымаецца ў жанчыны абараніць сваю сям’ю – глядзіце ў відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў