Якая справа беларусам да Майдану?


«Майдан адбываецца не толькі ў Кіеве. Гэта як барацьба сілаў святла і сілаў цемры, – гаворыць літаратарка Наталка Харытанюк, госця «Размовы Жбанкова». – Гэта здольнасць адстаяць права на пафас і на ідэйнасць, на парывы – напачатку гэтым для мяне быў Майдан. Ён наш таксама: у нас таксама ёсць тэрыторыя духу, якую трэба бараніць».

{movie}Наталка Харытанюк у “Размове Жбанкова”|right|15207{/movie}

«Адчуванне годнасці шмат у чым залежыць ад той інтанацыі, з якою ў сям’і гавораць пра герояў. Розніца паміж Беларуссю і Украінаю, што мяне засмучала, – ва Украіне не пакута размаўляць пра паразу, пра тое, што перажылі людзі. Гэта падаецца страшным, гэта пра кроў і забойствы, але пра гэта гавораць з дзецьмі. Іх вядуць праз дарогу да помніка Міколу Лэміку, які забіў савецкага амбасадара, каб агучыць у судзе пытанне галадамору. Калі вяселле – туды нясуць кветкі. Побач – могілкі, там пахавана вельмі шмат людзей, забітых у 1947-м. Гэта героі УПА, у тым ліку там мой сваяк, які пакінуў сабе апошнюю кулю, седзячы ў зямлянцы. Гэта і ёсць тыя страшныя «бандэраўцы», якімі нас палохаюць. Гэта героі, пра якіх спакойна распавядаюць дзецям. Гэтая інтанацыя, якую прывіваюць ва Украіне з дзяцінства, дазваляе адчуваць сябе абсалютна нармальна і спакойна сярод таго, што беларусам падаецца ідэалістычным, пафасным, можа незразумелым», – гаворыць госця праграмы.

Што цяпер адбываецца ва Украіне, ці існуе радыкальны нацыянальны рух… на Усходзе Украіны? Ці Беларусь у памкненні да свабоды адстае ад сваіх паўднёвых суседзяў? Глядзіце «Размову Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў