Дызайнерка Мірановіч змяняе людзей у шоу-руме на Рэвалюцыйнай


Маладыя дызайнеры, маладыя брэнды – і маладыя шоу-румы. Пра тое, як можна не чакаць чыёйсьці ўвагі, а рабіць сваю справу і заваёўваць рынак, без словаў сведчыць крама з беларускім адзеннем і аксесуарамі на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Пакой, поўны пераважна жаночага адзення, адчыняе для нас Анастасія Мірановіч. Гэтае памяшканне – увасобленая мара пра свой шоу-рум – краму з уласным настроем, дзе прадаюцца творы менавіта беларускіх дызайнераў. Замежнікі, якія сюды заходзяць, здзіўляюцца, што ў нас увогуле ёсць свая мода, і гэткая якасная. Настасся кажа, што беларусы вельмі недаверліва ставяцца да айчынных дызайнераў, аднак з часам пакупнікоў более. Хоць, паводле дызайнеркі, беларусы вельмі павольныя – доўга прыглядаюцца, сыходзяць, вяртаюцца зноўку.
{movie}Агляд падзеяў культуры (06.03.14)|right|15198{/movie}
Пра сваю канцэпцыю Анастасія Мірановіч тлумачыць гэтак: «Я першапачаткова вызначыла для сябе, што буду рабіць адзенне насібельнае. А хачу, каб маё адзенне насілі, не хачу, каб яно вісела на вешаках. Паказы тыя ж абсалютна спакойна праходзяць з насібельным адзеннем. Кожны робіць тое, што яму дае задавальненне. Мне падабаецца рабіць адзенне, якое можна ўбачыць на подыуме, а потым на сябе надзець. Гэтае адзенне можна насіць штодня, але, дапоўніўшы нечым, уключыўшы фантазію, можна выкарыстоўваць яго як вечаровае».

Анастасія кажа, што ейная спажывецкая група – жанчыны ў прыкладнай узроставай мяжы ад 20-ці да 50-ці гадоў, хоць здараюцца выключэнні. Дызайнерка запэўнівае, што ў краме, якую яна ачольвае разам з Ганнаю Цемкалаю ды Анастасіяй Ларыёнавай, дапамогуць не толькі выбраць сукенку ці паліто, а стварыць цэласны вобраз.

Іншыя тэмы: У Менску стартаваў адборачны тур на міжнародны фестываль «Emergenza», які праходзіць у 23 краінах свету. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць выстава-конкурс беларускай аўтарскай лялькі.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў