Галоўны ласунак які хацеў атрымаць Лукашэнка ад Крамля гэта адмена расейскіх мытаў на экспарт нафтапрадуктаў, але Пуцін застаўся непрыступны. Акурат з-за гэтага кіраўнік Беларусі ахарактарызаваў сустрэчу як таптанне на месцы.
{movie}Якія бонусы атрымаў беларускі ўрад ад канфлікту вакол Украіны?|right|15195{/movie}
Маленькія бонусы афіцыйны Менск усе ж змог атрымаць. Расея без адзінага пярэчання узгадніла Беларусі павышэнне аб’ёму паставак мяса-малочнай прадукцыі на расійскі рынак у 2014 годзе. Таксама пачаліся размовы пра вяртанне “Уралкалію” у склад “Калійнай кампаніі”, аб чым кіраўніцтва “Уралкалію” раней выказвалася абсалютна адмоўна.
Да таго ж значнае пацяпленне назіраецца у пазіцыі беларускага МЗС да Еўразвязу. Пасля сустрэчы з міністрам замежных справаў Латвіі Уладзімер Макей, выказаўся, што Беларусь даслала Еўразвязу шмат канкрэтных прапановаў, з мэтай каб рыжскі саміт “Усходняга партнёрства” прайшоў максімальна эфектыўна. Таксама Макей зазначыў, што ў кулуарах еўрапейскія палітыкі кажуць, што па некаторых пытаннях Беларусь лепшая за іншых удзельнікаў “Усходняга партнёрства”.
Тое што Крэмль не пайшоў на саступкі у гандлю за украінскае пытанне, можа таксама сведчыць пра крызісны стан расейскай эканомікі, а разам з тым дэманстрацыя, хто ў доме гаспадар. Хаця канфлікт у Крыме апусціў рубель, выклікаў абвал на фондавым рынку, а цяпер яшчэ магчыма Расеі прыйдзецца выцягваць з фінансавай ямы і сам Крым.
Алег Ражкоў, belsat.eu