Актывістак «Femen» атакавалі ў Крыме (фота, відэа)



Збіццём двух актывістак «Femen» скончылася акцыя «Стоп Пуцін» у Сімферопалі.

Дзяўчаты-грамадзянкі Францыі выйшлі пратэставаць супраць уварвання Расеі ў Крым. На сайце арганізацыі паведамляецца, што невядомыя арыштавалі ды вывезлі актывістак.

{movie}Актывістак Femen збілі нагамі |right|15194{/movie}

Дзяўчаты патрабавалі ад расейскага прэзідэнта пайсці на тры літары і заклікалі Пуціна спыніць інтэрвенцыю ўва Украіну.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары