Гумар – найлепшыя лекі ад стрэсу. Адэсіты запісалі незвычайны зварот да расейскага прэзідэнта. Знакамітыя артысты і звычайныя жыхары знялі відэаролік, у якім яны нібыта тэлефануюць і размаўляюць з Пуціным. У канцы размовы кожны звяртаецца да прэзідэнта з просьбаю не абараняць іх ды «ісці дадому».
{movie}Адэсіты патэлефанавалі Пуціну|right|15193{/movie}
«Каб вы ведалі, Уладзімір Уладзіміравіч, суседзі гэтак сябе не вядуць нават у адэскай камунальнай кватэры. Так што змывайце ваду, тушыце святло ды ідзіце дадому. Ідзіце дадому, Уладзімір Уладзіміравіч», – кажа адзін з удзельнікаў роліку.
ДР, belsat.eu