«Вакол Беларусі носяцца вялікія вятры і вялікія плыні»


Беларусь мусіць вызначыць, як паводзіцца ў сітуацыі канфлікту Расеі ды Украіны, мяркуе каардынатар праекту «Цытадэль» Ягор Чурылаў.

Расея – краіна з вельмі праблемнай эканомікаю, таму адзіная апора для расейскіх уладаў – гэта армія і флот, падкрэсліў госць «Размовы Мацкевіча».
{movie}«Вакол Беларусі носяцца вялікія вятры і вялікія цячэнні» |right|15189{/movie}
«Матыў увайсці ў гісторыю, пачаць мадэрнізацыю праз войска і флот – магчыма, адзіны шлях для Расеі. Пуцін, магчыма, думае менавіта так», – лічыць Ягор Чурылаў.

Паводле спадара Чурылава, Пуцін – дастаткова складаны чалавек, які мае шмат праблемаў з Захадам і ўласным атачэннем, і можа развязаць іх толькі праз узмацненне войска. Гэта дапамагае кіраўніку Расеі таксама будаваць свой імідж і мае пэўныя меркантыльныя мэты, думае суразмовец Уладзіміра Мацкевіча.

Пэўныя рэчы Пуцін не ведае, як развязаць, калі не праз «гераічную вайну». «Ці даб’ецца ён нечага, што будзе з Расеяй, – незразумела. Расея вельмі няўстойлівая і можа ўпасці ад вонкавых раздраяў і перанапругі», – падкрэсліў спадар Чурылаў.

Тое, што здзеяў Пуцін ва Украіне, сапраўды рызыкоўны шлях, адзначыў госць праграмы, але беларусы мусяць вызначаць, што ім рабіць у гэтай сітуацыі. «Цяпер правільнае рашэнне – гэта стаяць. Вакол нас носяцца вялікія вятры і вялікія плыні. Мы, Беларусь, граем тут не вельмі вялікую ролю. У нас можа быць добрая жорсткая пазіцыя. Мы можам выстаяць і дапамагчы іншым за кошт нашай стабільнасці», – падсумаваў госць праграмы.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

https://youtu.be/MHcWph5E8W4

Глядзі таксама
Каментары