Прадстаўнікі пяці народаў спалілі пудзіла Зімы пад афіцыйным беларускім сцягам (фота)


Беларуская грамада Швейцарыі разам з гасцямі адсвяткавала Масленіцу.



Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі ў вёсцы Геральдсвіль пад Цюрыхам зладзіла святочныя провады зімы. У імпрэзе ўдзельнічалі прадстаўнікі пяці нацыянальнасцяў, падае старонка belswiss.org. Усіх жа ўдзельнікаў забаўляў адмыслова запрошаны з Беларусі гурт роду Лямбовічаў з Ракава. Падчас імпрэзы былі карагоды, заўзятыя гульні, песні ды спальванне пудзіла Зімы, а сярод пачастункаў – шашлык і бліны.

«Свята ўдалося! Некалькі гадзінаў праляцелі як адно імгненне!» – пішуць арганізатары на сайце belswiss.org.

Урачыстасць прайшла пад афіцыйным сцягам Беларусі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў