«Не ўлады мусяць сачыць за табою, а ты за ўладамі». Як стаць назіральнікам?


Мала хто ведае, што кожны грамадзянін Беларусі мае права ісці на выбары не толькі як выбарнік, але і як назіральнік.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» перад выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, што адбудуцца 23 сакавіка 2014 года, падрыхтаваў відэа, у якім вядомыя беларускія асобы патлумачылі, навошта патрэбныя выбары і чаму на іх трэба ісці назіраць.

У здымках роліка ўзялі ўдзел праваабаронцы, журналісты, музыкі, студэнты і грамадскія актывісты. Сярод іх – прадстаўнік «Белсату» і вядоўца курсаў «Мова ці кава» Алесь Залеўскі.

{movie}Стань назіральнікам за выбарамі! |right|15185{/movie}

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» – не палітычны. Ён запрашае ўсіх грамадзянаў далучыцца да назірання за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – 2014. Дастаткова запоўніць анкету на сайце, пасля чаго вам будуць дасланыя ўсе неабходныя матэрыялы для падрыхтоўкі ды іншая карысная інфармацыя. Усё пра выбары ў Беларусі, парады назіральнікам і зацікаўленым выбарцам можна знайсці на сайце eotp.info.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў