Валер Карбалевіч: Пуцін пацярпеў паразу другі раз


Палітолаг Валер Карбалевіч каментуе паводзіны Уладзіміра Пуціна. На думку эксперта, палітыку, якую праводзіць Крэмль адносна Украіны, цяжка патлумачыць геапалітычнымі, эканамічнымі, ваеннымі матывамі – адказ трэба шукаць у псіхалогіі.

«Уладзімір Пуцін моцна траўмаваны ўкраінскай рэвалюцыяй. Другі раз Пуцін паставіў на Януковіча і другі раз прайграў. Узгадайце, падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004–2005 года Пуцін 3 разы прыязджаў ва Украіну падтрымліваць Януковіча, павіншаваў яго з перамогай, але з трэскам прайграў. Ён прыклаў велізарныя намаганні, каб перадухіліць падпісанне Украінай асацыяцыі з ЕЗ, а ў выніку атрымаў Майдан і крах рэжыму Януковіча», – распавёў у «Гарачым каментары» палітолаг.

{movie}Валер Карбалевіч: Пуцін пацярпеў паразу другі раз|right|15173{/movie}

На ягоную думку, цяпер Пуцін спрабуе кампенсаваць свае імперскія комплексы. Аднак праблема не толькі ў гэтым.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/KQj-HYcoBLk

Глядзі таксама
Каментары