Горадня губляе сваю старажытную аўтэнтычнасць


Горадня імкліва змяняе аблічча. Гістарычны цэнтр намаганнямі ўлады паступова перабудоўваецца і знішчаецца, а на месцы помнікаў архітэктуры ўзнікаюць муляжы з сучасных будаўнічых матэрыялаў.

Праграма «Без межаў» выходзіць раз на два тыдні ў аўторак а 20:40. Яе можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Цалкам апошні выпуск ды іншыя выпускі праграмы можна глядзець у архіве на нашай старонцы.

Напрыклад, у сценах былога дамініканскага кляштара, які ўнеслі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў, з’явіліся новыя дзверы, непрадугледжаныя тэхналагічнаю дакументацыяй. Падобная сітуацыя і з дзясяткам іншых будынкаў у гістарычным цэнтры гораду.

{movie}Горадня губляе сваю старажытную аўтэнтычнасць|right|15168{/movie}

Меркантыльнасць уладаў і абыякавасць жыхароў – адна з галоўных прычынаў, праз якія Горадня траціць свае гістарычнае аблічча, мяркуе гісторык Таццяна Касатык.

Больш за 10 гадоў у Горадні фактычна не ажыццяўляюцца рэстаўрацыйныя працы для захавання архітэктурных помнікаў. Адсутнасць рэстаўратараў і высокія кошты на іхныя паслугі прывялі да таго, што гістарычна каштоўныя будынкі ў найлепшым выпадку перабудоўваюцца, губляючы пры гэтым першапачатковы выгляд.

Як да зменаў гораду ставяцца жыхары і госці Горадні ды ці атрымаецца захаваць аўтэнтычнасць? Глядзіце ў праграме «Без межаў».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў