«Цудоўныя лялькі» запрашаюць на сябе паглядзець (фота)


У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць конкурс-выстава аўтарскіх лялек.

Выстава «Цудоўная лялька» адкрылася 4 сакавіка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Тры тыдні выставачная зала будзе радаваць наведнікаў працамі беларускіх лялечнікаў, маладых майстроў і выпускнікоў Майстэрні аўтарскай лялькі. Дзяўчаткі-хуліганкі, элегантныя дамы, анімэ-прадстаўнікі ды казачныя персанажы – усё гэта можна пабачыць на выставе.

Лялькі пазмагаюцца ў конкурсе за наступныя намінацыі: «Гран-пры», «Самая чароўная лялька», «Дэбютная лялька» і «Самы чароўны ўбор».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары