Дзяжурны штабу ВМФ: Трымаемся, сітуацыя стабільна кепская


https://youtu.be/2sEf_b7TFxU

«Белсат» датэлефанаваўся да штабу Ваенна-марскіх сілаў Украіны ў Севастопалі. Вайскоўцы распавядаюць, што не могуць выходзіць за межы гарнізону, ім пагражаюць адключыць ваду. Ежу прыносяць сябры і родныя.

Вайскоўцы, якія аказаліся заблакаваныя расейскімі войскамі, гавораць, што сітуацыя «стабільна кепская». «Увесь час адбываюцца правакацыі, рух узброеных людзей вакол тэрыторыі штабу. Пагражаюць адключыць ваду. Увесь час з’яўляецца інфармацыя, што з хвіліны на хвіліну будзе штурм. Гэтыя людзі з намі не кантактуюць, затое ўвесь час прыязджаюць «новыя ўлады», пагражаюць, угаворваюць прысягнуць уладам Крыму і Севастопалю. Гавораць, што мы мусім здавацца, што нас кінулі. Такая псіхалагічная атака. Цяжка сказаць, колькі мы пратрымаемся ў рэжыме татальнай аблогі. Будзем стаяць столькі, колькі гэта будзе магчыма», – распавёў вайсковец журналістам «Белсату».

Паводле яго, мясцовая насельніцтва вельмі лаяльна ставіцца да ўзброеных людзей без апазнавальных знакаў, вітае іх. Тым часам сваякі вайскоўцаў нярэдка становяцца «жывым шчытом» паміж расейскімі спецназаўцамі ды вайсковымі часткамі. Менавіта сваякі і спрабуюць перадаваць ежу ўкраінскім жаўнерам.
{movie}Крымскія татары прывезлі плоў Украінскаму войску|right|15160{/movie}

У штабе заклікаюць журналістаў максімальна шырока і праўдзіва распавядаць пра тое, што адбываецца цяпер у Крыме: «гэта будзе для нас вялікая дапамога».

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары