«Крым пад расейскім пратэктаратам. Мяккая акупацыя без адзінага стрэлу»


https://youtu.be/urYPyQTLU0g
Пра сітуацыю на Крымскім паўвостраве распавядае з Сімферопалю карэспандэнт “Белсату” Аркадзь Несцярэнка.

Паводле журналіста, Крым без адзінага стрэлу перайшоў пад пратэктарат Расеі, а ў сталіцы аўтаноміі – Сімферопалі – паўсюль вісяць расейскія сцягі. «У Крыме фактычна двоеўладдзе. Новыя ўлады ў вельмі напружаных стасунках з Кіевам, які, у сваю чаргу, не прызнае рашэння, якое тут прынялі пра рэферэндум аб пашырэнні правоў аўтаноміі ды лічаць яго антыканстытуцыйным», – распавёў Аркадзь.
{movie}Журналіст: Крым пад расейскім пратэктаратам – мяккая акупацыя без адзінага стрэлу |right|15144{/movie}
Вернымі кіеўскім уладам застаюцца толькі ўкраінскія вайскоўцы, заблакаваныя расейцамі ў гарнізонах. «Ці іншыя таксама будуць выконваць загады з Кіева, немагчыма казаць з пэўнасцю на 100 %», – адзначыў карэспандэнт.

Расейскія адмыслоўцы заўважаюць, што такіх людзей, якія на вуліцах крычаць «Расея, Расея!», няма нават у іх краіне. «Людзі хочуць у тую Расею, якой няма, яны хочуць у Савецкі Саюз, нейкі фантом», – мяркуе Аркадзь. Няўзброеным вокам відаць, што расейскія войскі зусім не абараняюць жыхароў Крыму, бо тут няма ніякай небяспекі, а займаюцца фактычна блакаваннем украінскіх фармаванняў, падаў журналіст.

Цяпер у Сімферопалі на цэнтральнай плошчы ідзе канцэрт гурта «Любэ» пад расцяжкаю «Крымская вясна».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары