«Ще не вмерла Україны...» ў адказ на стрэлы (відэа)


Як бяззбройныя ўкраінскія вайскоўцы адціснулі расейсцаў, якія ўзялі пад кантроль аэрапорт у Бельбеку.
Сёння ўдзень украінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль усе аб’екты на аэрадроме «Бельбек» пад Севастопалем, якія ўначы занялі расейцы. Пад кантролем апошніх застаецца ўзлётная паласа і каравульнае памяшканне.
{movie}«Ще не вмерла Україна» ў адказ на стрэлы|right|15143{/movie}
Зранку 50 украінскіх вайскоўцаў у Бельбеку прыйшлі без зброі на аэрадром з патрабаваннем пусціць іх на пазіцыі, расейцы сустрэлі іх стрэламі ў паветра, але потым пачаліся перамовы.
АК, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў