Захопнікі пакідаюць Керчанскую паромную пераправу (фота, відэа)


Расейскія вайскоўцы згарнулі палявую кухню і на трох цяжкавіках выехалі з Керчы ды накіраваліся ў бок Феадосіі.

«Настрой у байцоў добры, яны ўсміхаюцца. Вайскоўцы распавялі, што яны ахоўвалі нас і цяпер стаміліся тут», – распавёў карэспандэнт kerch.fm.

{movie}Расейцы пакідаюць Керчанскую паромную пераправу|right|15139{/movie}

Як паведамляюць відавочцы, некалькі расейскіх вайскоўцаў з аўтаматамі застаюцца на пераправе.

У вайсковых гарнізонах гораду сітуацыя нязменная. Расейскія байцы застаюцца на тэрыторыях вайсковых гарнізонаў, патрабаванняў не выстаўляюць, але і не з’язджаюць. Каля аднаго з гарнізонаў сабраліся жыхары Керчы. Яны стаяць на дарозе са сцягам Крыму. Расейскія жаўнеры адгарадзіліся ад людзей сігнальнаю стужкаю.

Расейскія войскі ўзялі пад кантроль Керчанскую паромную пераправу ў панядзелак. Увечары памежнікі паведамілі пра прарыў двух мікрааўтобусаў і трох цяжкавікоў з ўзброенымі асобамі праз паромную пераправу ў Керчы, якая злучае Крым з Кубанню.

МЯ, belsat.eu, kerch.fm

Стужка навінаў