У чаканні штурму


Раніцаю мінуў тэрмін ультыматума, які расейцы выставілі ўкраінскім ваенным. Узроеныя сілы Украіны ў Крыме не склалі зброі, штурм не адбыўся. Тым не менш, да сухапутнай мяжы з Украінай падцягваюцца расейскія войскі.

08:30 Дзяржаўная памежная служба Украіны паведамляе пра канцэнтрацыю расейскай вайсковай тэхнікі ля Харкаўскай, Луганскай і Данецкай абласцях. Таксама расейскія памежнікі пытаюць у тых, хто выязджае з Украіны пра наяўнасць бронетэхнікі і стралковай зброі ва ўкраінскіх памежнікаў.

07:50 Прадстаўнік Расеі ў ААН заявіў, што Масква мае права павялічыць прысутнасць расейскіх вайскоўцаў да 25 тыс. чалавек, спасылаючыся на пагадненне аб размяшчэнні базаў Чарнамроскага флоту. Паводле дыпламата, вайскоўцы “могуць дзеяць, як палічаць патрэбным дзеля таго, каб абараніць свае аб’екты”.

06:56 Усю ноч ля воінскіх частак у Крыме дзяжурылі сваякі вайскоўцаў.
Вайскоўцы гавораць, што ўвесь час адчуваюць ціск: невядомыя тэлефануюць і прапаноўваюць не супраціўляцца расейскім войскам, на “размовы” прыязджаюць расейскія вайскоўцы.
06:28 В.а. міністра абароны Украіны: колькасць расейскіх вайскоўцаў у Крыме сягае 16 тыс. Прыкладна 5,5 тыс. з іх – байцы спецпадразлзяленняў, якіх завезлі ў Крым апошнімі днямі.

06:05 Мінуў тэрмін ультыматума. Украінскія вайскоўцы ў Крыме не склалі зброі, інфармацыі пра штурм няма.


05:02 Прадтаўнік Расеі ў ААН: выкарыстоўваць войскі ва Украіне папрасіў Віктар Януковіч – ён звярнуўся з такой просьбаю да Віктара Януковіча.

01:10 4 сакавіка, з ініцыятывы Варшавы і ў сувязі з падзеямі ва Украіне, адбудзецца кансультацыйнае паседжанне NATO у адпаведнасці з артыкулам 4 Паўночнаатлантычнага трактату. Згодна з артыкулам любы хаўруснік можа запытаць кансультацыі кожны раз, калі, на яго думку ёсць пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці або бяспецы краіны.

0:45 Прэзідэнт ЗША папрасіў Кангрэс неадкладна дапамагчы Украіне і заклікае Пуціна ісці на перамовы па пошуках выйсця з крызісу.
У сваю чаргу Еўразвяз даў РФ час да 6 сакавіка для дээскалацыі канфлікту ў Крыму.
А на сённяшнім паседжанні Савета бяспекі ААН прадстаўнік РФ Віталь Чуркін заявіў, што Расея не парушае міжнародных пагадненняў, і яе дзеянні ў Крыму з’яўляюцца адэкватнымі, а пра ўвод войскаў на тэрыторыю Украіны расейскую ўладу прасіў асабіста “дзейны і законна абраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч”, перадае news.liga.net.

22:30 Ва Украіну праз Керчэнскую пераправу, ігнаруючы памежны кантроль, прарваліся аўтобусы і цяжкавікі з узброеннымі людзьмі. Пра гэта са спасылкай Дзяржаўную памежную службу перадае суполка Еўрамайдан.

На фэйсбуку “Українська правда” з’явілася наступнае паведамленне: “Ёсць просьба ад вайскоўца з Крыма: “калі ёсць выхад на СМІ, хай звернуцца да нашага камандавання каб вывезлі нашыя сем’і, а галоўнае дзяцей, і тады нам будзе ўсё не па чым, мы памром але не сыйдзем. Слава Украіне, з Намі Бог і Украіна“. Не ведаюць як вывезці сям’і. Хацелі маршруткамі да Сімферопаля, а далей цягніком. Але нават маршруткі не ходзяць”.
Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім узброеныя людзі адключаюць электрычнасць у штабе ВМС у Севастопалі. Паведамлялася, што гэта зрабілі нібы «сілы самаабароны». Але інтэрнаўты разглядзелі бірку шэрагоўца. Згодна з іх даследваннем, гэта аказаўся расейскі ваенны Арман Дасанаў — жыхар Екацярынбурга, грамадзянін РФ. Служыў у разведцы, цяпер, паводле яго звестак на старонцы Вконтакте, з’яўляецца спецназаўцам ГРУ і з 27 лютага знаходзіцца ў адпачынку.
18:30 МЗС Украіны: сцягванне войскаў і тэхнікі да ўсходніх межаў Украіны сведчыць аб падрыхтоўцы РФ да магчымага ўварвання праз сухапутныя мяжы. Па стане на 3 сакавіка, паводле звестак Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, ля межаў Харкаўскай, Луганскай, Данецкай абласцей працягваецца назапашванне войскаў і ваеннай тэхнікі на тэрыторыі РФ.
20:30 Міністэрства абароны РФ зняпраўджвае інфармацыю аб ультыматуме, высунутым украінскім ваенным Чарнаморскім флотам Расеі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

18:00 «Калі да 5 гадзіны раніцы (6:00 паводле Менску. – belsat.eu) заўтрашняга дня яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падраздзяленняў і гарнізонаў Узброеных сілаў Украіны па ўсім Крыме», – працытавалі ў ведамстве словы камандуючага Чарнаморскім флотам Расеі Аляксандра Вітко. Пра гэты ўльтыматум асабістаму складу ўкраінскіх воінскіх гарнізонаў распавядаюць расейскія вайскоўцы.

Глядзі таксама
Каментары