У Дзярждуме зарэгістравалі законапраект аб далучэнні Крыму да Расеі


Калі ў пэўнай дзяржаве адсутнічае «эфектыўная суверэнная ўлада», няздольная абараніць сваіх грамадзянаў, частка гэтай дзяржавы можа быць прынятая ў РФ ў якасці новага суб’екту, гаворыцца ў дакуменце.



Законам прапаноўваецца «прыняцце» суб’екту «па выніках рэферэндуму, праведзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы на тэрыторыі гэтай часткі замежнай дзяржавы, калі пытанне аб яе далучэнні да Расейскай Федэрацыі атрымала адабрэнне, або на зварот органаў дзяржаўнай улады гэтай часткі замежнай дзяржавы».

У выпадку далучэння да Расеі часткі замежнай дзяржавы ёй нададуць статус рэспублікі , краю, вобласці, аўтаномнай вобласці або аўтаномнай акругі.

Пры гэтым у тлумачальнай запісцы да законапраекту адкрыта згадваецца Крым.

Ва ўкраінскім заканадаўстве, аднак, няма паняцця правядзення «мясцовага рэферэндуму», ёсць толькі «ўсеўкраінскі».

Падкантрольны Расеі самаабвешчаны ўрад Крыму заявіў, што не збіраецца пераходзіць у склад Расеі, а толькі настойвае на пашырэнні аўтаноміі.



МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў