Дашкевічу, Фінкевічу і Ціханаву далі суткі за ўдзел у акцыі каля амбасады Расеі


Лідара аб’яднання «Малады фронт» Змітра Дашкевіча, актывістаў Сяргея Фінкевіча і Яўгена Ціханава пакаралі 12, 10 і 12 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу супраць палітыкі Расеі на Украіне.

Іх прызналі вінаватымі ў непадпарадкаванні патрабаванням праваахоўнікаў (артыкул 23.4 КаАП).
{movie}Дашкевіч: Акуляры зламалі, рукі выкруцілі, у багажнік, як дровы, засунулі |right|15114{/movie}
Яшчэ аднаго актывіста, Яўгена Ціханава, якога затрымалі каля амбасады Расеі, дадткова звінавацілі ў дробным хуліганстве.

Агулам 2 сакавіка каля амбасады міліцыянты затрымалі 21 удзельніка акцыі ды 7 прадстаўнікоў беларускіх медыяў, якія мелі намер асвятляць мітынг. Пасля правярання дакументаў усіх затрыманых адпусцілі.

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/_FdbG0YTxrM

Глядзі таксама
Каментары