Краіны Вялікай сямёркі байкатуюць саміт у Сочы


Перабыванне расейскіх вайскоўцаў у Крыме краіны Вялікай сямёркі назвалі «відавочным парушэннем цэласнасці і суверэнітэту».

«Мы, лідары Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Вялікай Брытаніі ды ЗША, а таксама прэзідэнт Рады Еўропы і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі, сёння супольна асуджаем відавочнае парушэнне Расейскай Федэрацыяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – зазначаецца ў адмысловай заяве.

Краіны-падпісанты заявы паведамляюць, што пастанавілі прыпыніць свой удзел у рыхтаванні запланаванага на чэрвень у Сочы саміту Вялікай васьмёркі.

Вялікая сямёрка заклікае Расею пайсці на перамовы з Украінаю, а таксама падтрымлівае заяўку Украіны на атрыманне сродкаў ад Міжнароднага валютнага фонду на рэфармаванне сваёй эканомікі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў