Пайшоў з жыцця Рыгор Барадулін (+ дак. фільм)


Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр ва ўзросце 79 гадоў.
Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Рыгор Барадулін, – класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку.
{movie}«Эпоха Барадуліна», дак. фільм|right|15107{/movie}
Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а астатнімі гадамі ён зрабіўся для ўладаў апазіцыянерам.
Рыгор Барадулін – апошні беларус, якому надалі званне народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнаю прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Ґарсіі Лёркі, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Знак Пашаны, латышскім ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне афіцэра ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.) і медалём Францыска Скарыны. Барадулін – ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну.
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў Нобэлеўскае прэміі ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).
У 2010 годзе на «Белсаце» адбылася прэм’ера фільму «Эпоха Барадуліна» (рэж. Віктар Корзун).
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў