Кулі, пагрозы, прабітыя галовы, смерць...


На некалькі дзён Украіна ператварылася ў еўрапейскую Сірыю. А тое, што адбылося ў Кіеве 21 лютага, мог прадбачыць хіба што толькі Бог. Прапаноўваем вашай увазе 23-хвілінны рэпартаж пра тое, як рэжым Януковіча намагаўся запужаць незалежных журналістаў і спрабаваў схаваць ад сусветнай супольнасці крывавы тэрор на вуліцах Украіны.

Гэты рэпартаж пра журналістаў, якія дапамаглі прабіцца праўдзе праз прапаганду, хамства ўлады і страх. У «Рэвалюцыя. Дэдлайн» – гісторыі беларускіх, украінскіх і польскіх журналістаў, якія на пэўны час ператварыліся ў ваенных рэпарцёраў. За тры месяцы украінскага бунту, ад дубінак праваахоўнікаў пацярпела больш за 150 журналістаў.
У апошнія месяцы прафесія журналіста ва Украіне стала адною з самых небяспечных: кулявыя раненні, асколкі гранатаў, выбітыя вочы, страсенні, зашытыя галовы, пагрозы ды ўласна смерць. Сярод больш як 80 ахвяраў узброенага супрацьстаяння на вуліцах Кіева апынуліся і два журналісты.

Пра адну з самых небяспечных прафесій ва Украіне вы даведаецеся ад журналістаў «Белсату» Юрася Высоцкага, Сяргея Марчыка і Алеся Баразенкі. Сваю гісторыю аб працы на кіеўскіх барыкадах распавядзе параненая на вул. Грушэўскага Галіна Садомцава са «Спільнобачення», а таксама адная з найсмялейшых журналістак Украіны – Таццяна Чарнавол з выдання «Українська правда». Аўтары месяц пазней пасля здымкаў перашага рэпартажу сустрэліся з чалавекам, які пачаў Майдан – Мустафой Наемам з «Громадске телебачення» . Даведаемся чаму ягоны шэф Раман Скрыпін не ездзіць па Кіеве сам. Новымі героямі стануць польскія журналісты Павэл Бабаловіч з радыёстанцыі «Wnet» і Барташ Масьлянкевіч з «TV Republika», якія сталі вядомымі дзякуючы сваёй адважнай працы на Майдане.



ПЕРШУЮ ЧАСТКУ РЭПАРТАЖУ ПАД НАЗВАЮ “РЭВАЛЮЦЫЯ ОН-ЛАЙН” МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ!



Аўтары: Юрась Высоцкі, Сяргей Пеляса, Сяргей Марчык
belsat.eu

Стужка навінаў