Генпракуратура Украіны гатовая забраць Януковіча з Расеі


Генеральная пракуратура Украіны накіравала звароты сваім расійскім калегам аб экстрадыцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Як адзначылі ў Генпракуратуры, сённяшняй прэс-канферэнцыяй у Растове-на-Доне Януковіч пацвердзіў сваё фактычнае знаходжанне на тэрыторыі Расеі. У сувязі з гэтым Генпракуратура гатовая даставіць яго ва Украіну.

22 лютага Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб самаўхіленні Прэзідэнта Украіны ад выканання канстытуцыйных паўнамоцтваў». Януковіч аднак заявіў сёння, што лічыць сябе надалей законным прэзідэнтам краіны.

У дачыненні да Януковіча адкрылі крымінальную справу аб масавых забойствах мірных грамадзяна. Яго аб’явілі ў міжнародны вышук.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў