У апавяданні Быкава з’явіліся прозвішчы Сталіна і Берыі


Быкаў выйдзе без цэнзуры. Літаратар Сяргей Шапран адмыў з аповесці класіка “Мёртвым не баліць” сляды савецкіх цэнзараў. У выніку ў ёй з’явіліся прозвішчы Сталіна і Берыі ды змяніліся рысы і некаторых персанажаў.

{movie}Аглядаў падзеяў культуры|right|15071{/movie}

СЯРГЕЙ ШАПРАН, ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА, ДАСЛЕДЧЫК:

“У аповесці было зроблена каля 200 купюраў, і гэтыя купюры маглі быць на адно слова, ці некалькі абзацаў, ці нават некалькі старонак. Звычайна звяртаюць увагу праўкі, што датычылі імёнаў Сталіна, Берыі. Імя Сталіна толькі аднойчы засталося – і тое, найхутчэй, праз рэдактарскі недагляд. Калі скласці ўсе купюры і палічыць, колькі агулам атрымліваецца, – то гэта каля 5 % ад аповесці. Калі з’явілася жаданне ажыццявіць выданне, я пайшоў з копіяй машынапісу да Ірыны Міхайлаўны, якая была літаратурным сакратаром Быкава. Я запытаўся, ці гэта можна друкаваць. Яна сказала: гэта трэба друкаваць”.

Машынапіс “Мёртвым не баліць” – не адзіная знаходка апошняга часу, звязаная з творчасцю Васіля Быкава. Сыны пісьменніка перадалі для даследавання стосы папераў свайго бацькі, што захоўваліся ў кватэры пісьменніка. Сярод дакументаў была тэчка з подпісам: “Чарнавік “Ночы пасля свята” – гэта першая назва аповесці “Мёртвым не баліць”. Кажуць, Быкаў шкадаваў, што не пакінуў гэтай назвы.

Іншыя навіны: у Горадні паказалі артэфакты ХХI ст. Выйшла пашыранае выданне нашумелай кнігі “Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка” Іллі Копыла. У Балгарыі рыхтуюцца да аднаго з галоўных святаў – Мартэніцы.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў