Прэс-канферэнцыя ўцеклага прэзідэнта Украіны + КАМЕНТАР ЭКСПЕРТА


На пытанні журналістаў Віктар Януковіч адказвае ў Растове-на-Доне. Расея пагадзілася гарантаваць бяспеку экс-прэзідэнта, якога абвесцілі ў міжнародны вышук. Украіна патрабуе яго экстрадыцыі.

“Ён вар’ят. Самы натуральны шызафрэнік, які не разумее, што адбываецца!”. гэтак ацаніў спіч Віктара Януковіча ўплывовы ўкраінскі палітолаг і эканаміст Алег Соскін.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле!

17:19 “Я прашу прабачэння ў тых, хто загінуў. Я буду рабіць усё для таго каб быць з украінскім народам”, – такімі словамі Віктар Януковіч скончыў сваю прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне.

17:18 Януковіч набыў свой дом за 3,2 млн. долараў, – сказаў былы прэзідэнт.

17:05 Еўраінтэграцыя магла абярнуцца для Украіны катастрофаю, лічыць Януковіч і звяртае ўвагу на вузкую чыгуначную каляіну, неканкурэнтаздольнасць украінскіх прадпрыемстваў і нежаданне Еўропы знайсці для Украіны сродкі на кампенсацыю еўраінтэграцыі. Летась гучалі заявы пра тое, што Украіна пойдзе ў Еўропу, калі ЕЗ выдзеліць € 150 млрд.

16:53 “Імпічменту не было. Я дзейсны прэзідэнт”

16:48 “Я ёй не жадаў і не жадаю зла”, – Януковіч пра Юлію Цімашэнку.

16:46 Януковіч адмовіўся адказваць на пытанне пра арышт ягоных швейцарскіх рахункаў і рахункаў ягонага сына.

16:43 У прэзідэнцкіх выбарах 25 траўня Януковіч браць удзелу не будзе. Ён лічыць іх незаконнымі.

16:39 Украінская казна пустая, бо пачалася дэстабілізацыя сітуацыі, гаворыць Януковіч. Нагадаем, што на адзіным рахунку дзяржказны Украіны засталося $ 450 тыс. Золатавалютныя рэзервы скараціліся ўдвая за 3 гады кіравання Януковіча. 37 млрд вонкавых крэдытаў знікла ў невядомым кірунку, заявіў учора новаабраны прэм’ер Украіны Арсеній Яцэнюк.

16:33 «У Расею я трапіў дзякуючы патрыятычна настроеным афіцэрам, якія дапамаглі мне захаваць жыццё».

16:32 «Я вярнуся ва Украіну, як толькі мне будзе гарантаваная бяспека».

16:30 «Крымчукі не будуць падпарадкоўвацца нацыяналістам і бандэраўцам. Крым мусіць застацца ў складзе Украіны», – зазначыў Януковіч пра сітуацыю ў Крыме.



16:29«Я прыехаў у Растоў-на-Доне да сябра», – сказаў беглы прэзідэнт.

16:24 «Маю машыну абстралялі. Мы ехалі ў Харкаў. Калі мы прыехалі ў Харкаў 22 лютага, служба бяспекі атрымала інфармацыю, што ў горад едуць радыкальна настроеныя групы. Я не збягаў. Гэта быў не страх. Гэта былі ўмовы маёй бяспекі».

16:22 Журналіст: Вам не сорамна? Януковіч: “Мне сорамна. (…) За тое, што дапусціў гэты “беспредел”.

16:19 “Ва ўсім вінаваты Захад і Майдан”

16:14 «Украіна павінная правесці ўсеўкраінскі рэферэндум», – якія пытанні будуць вынесеныя на плебісцыт, экс-прэзідэнт не сказаў.

16:12 Януковіч патрабуе вызваліць вуліцы, а заклікае «пратэстоўцаў» здаць зброю.

15:26 Месца правядзення прэс-канферэнцыі ачапіла паліцыя. Расейскія праваахоўнікі просяць журналістаў выкідаць усе непатрэбныя рэчы. Аднаму з прадстаўнікоў прэсы нават давялося выкінуць яблык. Працаўнік міліцыі патлумачыў: «каб не кінулі ў Януковіча».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў