Адмова ад ядравай зброі – прайгранка ці здабытак?


20 гадоў таму ў Будапешцкім мемарандуме замацавалі бяз’ядравы статус Беларусі, пачалося пазбаўленне краіны ад ядравага ўзбраення. Пра тое, што набыла, а што згубіла ў выніку гэтага Беларусь, – гутарка з палітычным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім у «Размове Мацкевіча».

{movie}Раман Якаўлеўскі ў “Размове Мацкевіча”|right|15055{/movie}

Ці быў вывад ядравай зброі памылкаю? Ёсць меркаванне, што калі б зброя засталася, то з нашаю краінаю больш лічыліся б, было б больш увагі, а беларусы б не засталіся сам-насам з сённяшнім рэжымам. «Наўрад ці б такая ўвага была на карысць Беларусі, – гаворыць госць праграмы. – Узнікае таксама пытанне: ці Беларусь здолела б утрымліваць гэтую зброю?»



Раман Якаўлеўскі
мяркуе, што калі б ядравая зброя засталася ў краіне, то Беларусь была б патэнцыйнаю мішэнню. «Небяспека менавіта мабільнага тактычнага ядравага ўзбраення яшчэ і ў тым, што мішэнню была б уся Беларусь, а не нейкія пункты», – дадаў ён.

Глядзіце больш у «Размове Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў